У чацьвер у гандлёвым цэнтры ў фінскім горадзе Тампэрэ некалькі чалавек атрымалі нажавыя раненьні. Здарэньне пацьвердзіла мясцовая паліцыя.
Там заявілі, што арыштавалі нападніка і што сытуацыя больш не нясе небясьпекі для іншых, цытуе паліцыянтаў Reuters.
Пацярпелым аказваюць першую дапамогу, паведаміла паліцыя. Пра сьмерці людзей інфармацыі няма. Паліцыя заявіла, што пакуль ня мае дакладнай інфармацыі.
Як напісала выданьне Aamulehti, напад адбыўся ў гандлёвым цэнтры Ratina. Ён месьціцца непадалёк аўтобуснага вакзалу гораду. Некаторыя ўваходы ў цэнтар перакрытыя.
Здарэньне адбылося ў 16:23 мясцовага часу. Паліцыя ўжо працуе зь сьведкамі. Крамы ў гандлёвым цэнтры працягнулі сваю працу.
Форум