Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус, які кінуў на падлогу двухгадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, быў пад узьдзеяньнем наркотыкаў


У аэрапорце Шарамецьева
У аэрапорце Шарамецьева

Расейская паліцыя ў аэрапорце Шарамецьева выявіла, што 31-гадовы беларус, які кінуў дзіця на падлогу, пасьля чаго тое знаходзіцца ў коме, быў у стане наркатычнага ап’яненьня.

Якія менавіта наркотыкі ўжыў мужчына, расейскія сілавікі не паведамілі.

Здарэньне адбылося ў начны час. Мужчына прыляцеў у Маскву рэйсам з Каіру і быў у зоне выдачы багажу.

Матывы злачынства застаюцца нявысьветленымі, як не вядома, ці быў беларус 1994 году нараджэньня прытомным, калі кідаў хлопчыка зь сілай на падлогу.

Пазьней расейскія паліцыянты вызначаць і ступень цяжкасьці здароўю дзіцяці, ад гэтага стане вядома, як кваліфікуюць дзеяньні мужчыны.

Хлопчык ударыўся галавой і страціў прытомнасьць. Яго шпіталізавалі ў дзіцячы клінічны цэнтар у Краснагорску, дзе лекары дыягнаставалі пашкоджаньні галаўнога мозгу. Хлопчык знаходзіцца ў коме.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG