«Літаральна на мінулым тыдні мы атрымалі інфармацыю аб выцеках асабістай інфармацыі, што мелі месца. Самі кампаніі, падобна, яшчэ пра гэта ня ведаюць. Прыкметы таго, што адбылося, сьведчаць, што выцекі адбыліся праз упаўнаважаных асобаў гэтых арганізацый», — сказа Андрэй Гаеў на пленарнай дыскусіі форуму Digital Expo, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паводле яго, цяпер ажыцьцяўляюць неабходныя мерапрыемствы, а першыя зьвесткі, якія ўдалося сабраць па гэтых інцыдэнтах, сьведчаць, што «зусім не былі арганізаваныя тэхнічныя і многія іншыя захады».
Апошні выпадак выцеку інфармацыі адбыўся ў Беларусі перад выбарамі прэзыдэнта. 23 студзеня старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка прызнаў, што ў сеціва трапілі сьпісы сябраў выбарчых камісій. Перад гэтым арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BelPol заявіла, што атрымала сьпісы звыш 10 тысяч сябраў выбарчых камісій і назіральнікаў, якіх улады задзейнічаюць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі, а таксама што інфармацыя пра гэтых асобаў працягвае паступаць.
Форум