Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У авіякатастрофе ў Індыі выжыў адзін пасажыр з 242


На месцы падзеньня самалёта.
На месцы падзеньня самалёта.

Адзін пасажыр самалёта Air India, які ўпаў пасьля ўзьлёту ў Ахмэдабадзе, выжыў пасьля крушэньня. 40-гадовы брытанец Вішваш Кумар Рамэш наведваў сваю сям’ю ў Індыі і вяртаўся дадому разам з братам Аджаем, піша DW.

Пра аднаго выжыўшага паведаміла агенцтва ANI са спасылкай на мясцовую паліцыю. Раней агенцтва AFP са спасылкай на камісара гарадзкой паліцыі пісала, што «відаць, у катастрофе ніхто ня выжыў».

На борце Boeing 787-8 Dreamliner знаходзіліся 242 чалавекі. Сярод іх — грамадзяне Індыі, Вялікай Брытаніі, Партугаліі і Канады. Сярод іх быў і экс-губэрнатар штату Гуджарат Віджай Рупані. Крушэньне адбылося ў раёне з жылой забудовай. Па словах прадстаўніка паліцыі Ахмэдабаду, самалёт упаў на будынак інтэрнату для лекараў.

Агенцтва Reuters са спасылкай на дадзеныя паліцыі першапачаткова пісала пра больш чым 290 загінулых. Пасьля гэтая лічба была зьменшаная да «больш як 240».

Прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі ў сацсетцы Х напісаў: «Трагедыя ў Ахмэдабадзе патрэсла і засмуціла нас. Гэта невыказнае гора. У гэты сумны час мае думкі — з усімі, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі».

Выданне Hindustan Times піша, што выжыўшым у катастрофе ляйнэра Air India аказаўся 40-гадовы грамадзянін Вялікай Брытаніі Вішваш Кумар Рамэш, які наведваў сваю сям’ю ў Індыі і вяртаўся ў Злучанае Каралеўства разам з братам Аджаем. Рамэш сядзеў на месцы 11А.

«Праз 30 сэкунд пасьля ўзьлёту раздаўся гучны шум, а затым самалёт упаў. Усё адбылося вельмі хутка. Потым вакол мяне былі целы людзей, абломкі самалёта. Хтосьці ўзяў мяне і аднёс у машыну хуткай дапамогі», — распавёў Вішваш Кумар Рамэш карэспандэнту Hindustan Times.

У пачатку таргоў 12 чэрвеня акцыі кампаніі-вытворцы самалёта Boeing 787-8 ўпалі на 5%, піша агенцтва AFP. У авіябудаўнічым канцэрне паведамілі, што знаходзяцца на сувязі з Air India і гатовыя аказаць ім падтрымку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG