Паводле мясцовых тэлеканалаў, самалёт упаў на узьлёце, на борце былі, паводле папярэдніх зьвестак, 220 ці 230 пасажыраў і 12 чальцоў экіпажу.
Камісар паліцыі Ахмэдабаду пацьвердзіў Times of India, што ў авіякатастрофе выжыў толькі адзін пасажыр самалёту. А з прычыны таго, што самалёт упаў паміж жылымі дамамі і офіснымі будынкамі, ёсьць ахвяры і на зямлі. Іх колькасьць удакладняецца.
Пазьней BBC паведаміў, што пацярпелі як мінімум 50 студэнтаў мэдычнага каледжу. Як мінімум двое ў крытычным стане ў шпіталі.
Пра колькасьць ахвяраў і пацярпелых спачатку не паведамлялі, але пісалі, што, праўдападобна, ніхто ня выжыў. Тэлеканал News18 паведамляе, што загінулі прынамсі 40 чалавек.
На відэа, якія пашыраюцца ў сацыяльных сетках, бачны густы дым, людзей пераносяць на насілках і вязуць на машынах хуткай дапамогі.
У прэсавай службе Міністэрства замежных спраў дзяржаўнаму агенцтва БелТА паведамілі, што папярэдне грамадзян Беларусі сярод пасажыраў гэтага самалёту не было.
«Амбасада знаходзіцца на сталым кантакце зь мясцовымі ўладамі, працягвае адсочваць сытуацыю», — паведамілі ў МЗС.
Форум