Сэрбія спрабуе балянсаваць паміж Расіяй і Ўкраінай, — тлумачыць Украінская служба Радыё Свабода.
З аднаго боку, яна не далучылася да санкцый супраць Расеі пасьля пачатку вайны з Украінай. З другога — з таго ж самага часу перадае праз саюзьнікаў зброю і боепрыпасы для ўкраінскага войска(паводле розных ацэнак, на суму каля 800 млн эўра). Сам Аляксандар Вучыч пацьвердзіў гэта раней у адным з інтэрвію.
Сэрбія ня ўводзіць санкцыі супраць Расеі, а Масква не прызнае незалежнасьць Косава, якое Сэрбія лічыць сваім.
Адметна, што не прызнала незалежнасьць Косава і Ўкраіна.
Сэрбія зьяўляецца кандыдатам на ўступленьне ў Эўразьвяз, але не плянуе далучацца да NATO.
Таксама зь першым візытам ва Ўкраіну прыехаў новаабраны прэзыдэнт Румыніі Нікушор Дан.
Акрамя Вучыча, у саміце прынялі ўдзел лідары Баўгарыі, Грэцыі, Малдовы, Румыніі, Харватыі і прадстаўнікі кіраўніцтва іншых краін Паўднёвай Эўропы.
Форум