Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва прапануе дадатковыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі за стварэньне перашкод для навігацыі


Міністры транспарту і лічбавых спраў краін Эўразьвязу, якія падпісалі ліст з прапановай санкцый супраць Расеі і Беларусі
Міністры транспарту і лічбавых спраў краін Эўразьвязу, якія падпісалі ліст з прапановай санкцый супраць Расеі і Беларусі

З 2022 году ў паветранай прасторы рэгіёну Балтыйскага мора назіраюцца два тыпы перашкод для GNSS — глушэньне і падмена сыгналаў, што стварае пагрозу для розных відаў транспарту, асабліва для грамадзянскай авіяцыі і марскога суднаходзтва.

Літва пры падтрымцы яшчэ 13 краін Эўразьвязу заклікала Эўрапейскую камісію ўхваліць неадкладныя і скаардынаваныя дзеяньні ў адказ на перашкоды з боку Расеі і Беларусі ў працы глябальных навігацыйных спадарожнікавых сыстэм (GNSS).

Як адзначаецца на афіцыйным сайце Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы, у адпаведным лісьце, накіраваным у Эўракамісію, міністры транспарту і лічбавых спраў просяць тэрмінова паскорыць разгортваньне ўстойлівых да перашкод паслуг (GNSS), асабліва функцый супраць падмены інфармацыі ў праграме Galileo, а таксама мадэрнізацыю традыцыйнай навігацыйнай інфраструктуры, каб павысіць агульную ўстойлівасьць крытычна важнай інфраструктуры і ўмацаваць бясьпеку па ўсёй Эўропе.

«Міністры заклікаюць ЭЗ актывізаваць дыпляматычныя намаганьні па вырашэньні праблемы перашкод, у тым ліку прыняць прававыя меры супраць адказных асобаў і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у наўмысным умяшаньні ў сыгналы GNSS, каб павысіць бясьпеку ў Эўропе», — адзначаецца ў паведамленьні літоўскага міністэрства.

Свае прапановы міністры абгрунтавалі тым, што з 2022 году ў паветранай прасторы рэгіёну Балтыйскага мора назіраюцца два тыпы перашкод для GNSS — глушэньне і падмена сыгналаў, што стварае пагрозу для розных відаў транспарту, асабліва для грамадзянскай авіяцыі і марскога суднаходзтва.

«Сучасная сытуацыя ў галіне бясьпекі патрабуе адзінага рэагаваньня на гібрыдныя пагрозы, якія зыходзяць ад варожых рэжымаў, а таксама цеснай супрацы для ўмацаваньня ўстойлівасьці Эўропы. Перабоі ў сыгналах GNSS маюць наўпроставы ўплыў на такія стратэгічныя сэктары, як транспарт, энэргетыка і тэлекамунікацыі. Каб перадухіліць патэнцыйныя інцыдэнты, мы павінны дзейнічаць хутка і рашуча на ўзроўні Эўрапейскага зьвязу — не індывідуальна, а скаардынавана», — заявіў міністар транспарту і камунікацый Літвы Эўгеніюс Сабуціс.

У дакумэнце, падпісаным міністрамі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Нямеччыны, Славаччыны, Фінляндыі, Славеніі, Чэхіі, Італіі, Нідэрляндаў, Гішпаніі, Даніі і Румыніі, падкрэсьлілі, што выпадкі перашкод GNSS — гэта не выпадковыя інцыдэнты, а сыстэматычныя, наўмысныя дзеяньні Расеі і Беларусі, якія могуць быць выкарыстаны ў якасьці гібрыднай атакі на стратэгічны радыёчастотны спэктар, неабходны для сучасных тэхналёгій, рэгіянальнай бясьпекі і аховы, асабліва ў транспарце.

«Міністры заклікаюць ЭЗ актывізаваць дыпляматычныя намаганьні па вырашэньні праблемы перашкод, у тым ліку прыняць прававыя меры супраць адказных асобаў і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у наўмысным умяшаньні ў сыгналы GNSS, каб павысіць бясьпеку ў Эўропе», — адзначаецца ў паведамленьні літоўскага міністэрства.

Сярод іншых неадкладных дзеяньняў міністры прапануюць узмацніць маніторынг радыёчастот і ўдасканаліць мэханізмы каардынацыі паміж грамадзянскімі і вайсковымі арганізацыямі краін ЭЗ для супольнага маніторынгу, абмену зьвесткамі і магчымага рэагаваньня на перашкоды GNSS.


  • У лістападзе 2024 году быў пашкоджаны кабэль паміж Швэцыяй, Літвой, Фінляндыяй і Нямеччынай.
  • У кастрычніку 2023 году судна Newnew Polar Bear пашкодзіла газаправод Balticconnector і некалькі кабэляў.
  • У канцы сьнежня 2024-га быў пашкоджаны электрычны кабэль Estlink 2 і чатыры тэлекамунікацыйныя кабэлі ў Фінскім заліве.
  • Мяркуюць, што да гэтых пашкоджаньняў мае датычнасьць Расея і яе танкеры.
  • 7 студзеня стала вядома, што NATO накіруе да 10 караблёў для аховы падводнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры. Паўночнаатлянтычны альянс вырашыў узмацніць сваю прысутнасьць у гэтым моры на просьбу Фінляндыі і Эстоніі пасьля пашкоджаньняў падводных кабэляў, якія адбыліся апошнім часам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG