Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін чалавек загінуў, чатыры сур’ёзна траўмаваныя ў выніку аўтааварыі з удзелам грамадзяніна Расеі ў Берасьцейскай вобласьці


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Адзін чалавек загінуў, чатыры траўмаваныя ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася каля поўдня 7 чэрвеня на 239-м кіляметры дарогі М1/Е30 (Берасьце — Менск — мяжа РФ) у Баранавіцкім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Берасьцейскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі ведамства, 55-гадовы жыхар Горадзенскай вобласьці за рулём аўтамабіля «Лада» накіроўваўся ў напрамку сталіцы.

«Паводле папярэдняй інфармацыі,... выконваючы манэўр развароту з крайняй правай паласы, не саступіў дарогу аўтамабілю „Лада“, які рухаўся ў спадарожным напрамку па левай паласе, пад кіраваньнем 19-гадовага жыхара Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Кіроўца, які зрабіў няўдалы манэўр, загінуў, дваіх яго пасажыраў — 46-гадовую жанчыну і 13-гадовага хлопчыка — даставілі ў мэдыцынскую ўстанову для абсьледаваньня. У бальніцу таксама павезьлі кіроўцу другой «Лады» і яго 40-гадовага пасажыра.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар мэдрэагаваньня паведаміла, што ўсіх пацярпелых пасьля агляду спэцыялістамі брыгад хуткай дапамогі накіравалі ў Баранавіцкую гарадзкую бальніцу.

«Да гэтага часу ўсім пацярпелым зробленыя абсьледаваньні, праведзеныя агляды спэцыялістамі. Двое пацярпелых з дыягнаставанай палітраўмай шпіталізаваныя ў аддзяленьне анэстэзіяёгіі і рэанімацыі. Стан іх ацэньваецца як цяжкі. Кіроўца другога аўтамабіля і дзіця 2011 г. н. з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізаваныя ў аддзяленьне нейрахірургіі, абодва сярэдняй ступені цяжкасьці. Пацыентам зробленыя ўсе неабходныя дыягнастычныя мерапрыемствы, аказваецца дапамога», — апісала сытуацыю ведамства.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG