Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Ўладзімера Кнігу асудзілі яшчэ на год зьняволеньня за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»


Уладзімер Кніга падчас суду, архіўнае фота
Уладзімер Кніга падчас суду, архіўнае фота

У судзе Барысаўскага раёну асудзілі за «злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі калёніі» (ч. 1 арт. 411 КК) палітзьняволенага Ўладзімера Кнігу.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», Уладзімеру Кнігу прызначылі яшчэ адзін год зьняволеньня. Прысуд Людміла Зінкевіч агучыла вырак 5 лютага 2025 году, але пра яго стала вядома толькі цяпер, напісаў фонд «Краіна для жыцьця».

Гэта другая крымінальная справа за кратамі паводле гэтага артыкулу супраць палітвязьня.

Вядома, што ў калёніі Ўладзіміра зьмяшчалі ў ПКТ і рэгулярна выпісвалі новыя парушэньні. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадачаў, спатканьняў і званкоў.

Валянтэр каманды Сьвятланы Ціханоўскай, былы сілавік Уладзімер Кніга знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада зь верасьня 2023 году. Трымаюць палітвязьня ў папраўчай калёніі № 14 у Навасадах.

У 2021 годзе Ўладзімер Кніга быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня, але праз год паводле 411-га артыкулу КК аб «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» атрымаў у дадатак да тэрміну яшчэ год зьняволеньня.

Цяпер стала вядома пра чарговы такі прысуд.

Як расказваюць праваабаронцы, суды паводле 411-га артыкулу — найгоршая форма судоў у крымінальных справах, якая склалася ў судовай практыцы Беларусі. Усе яны праходзяць у закрытым рэжыме, звычайна на тэрыторыі самых калёніяў. На працэсы не пускаюць ані назіральнікаў, ані родных зьняволеных. Сьведкамі на такіх судах выступаюць тыя самыя супрацоўнікі адміністрацыі калёніі, што і складаюць рапарты аб «непадпарадкаваньні».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG