Дата дня
155 гадоў таму, 5 чэрвеня 1870 году нарадзіўся Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі сьвятар, біскуп Менскі, пасьля Пінскі, правёў у Менску першае беларускае богаслужэньне (у 1918 годзе).
Таксама ў гэты дзень
1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Цырыну (цяпер Карэліцкі раён) Магдэбурскае права і надаў яму герб: „у блакітным полі алень з залатым крыжам паміж рагамі“.
1863 — адбылася бітва пад Ласасінам (Слонімскі павет) паміж паўстанцамі Каліноўскага і расейскай арміяй. Таксама ў гэты дзень на Лукіскім пляцы ў Вільні быў расстраляны Раймунд Зямацкі, каталіцкі сьвятар, які патрымаў паўстаньне Каліноўскага.
1919 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае жыцьцё», рэдактар і выдавец— Францішак Аляхновіч.
1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Вольны сьцяг», органа Беларускай Рэвалюцыйнай Арганізацыі (выдавалася да 14 кастрычніка 1923 году), была забароненая польскімі ўладамі.
1947 — дзяржаўны сакратар ЗША Джордж Маршал выступіў з прамовай у Гарвардзкім унівэрсытэце, у якой выклаў праграму дапамогі пасьляваеннай Эўропе, якая пазьней атрымала назву «плян Маршала».
1948 — у Нямеччыне заснаваная Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква.
1965 — Заснаванае Беларуска-амэрыканскае аб'яднаньне ў Нью-Ёрку (Кастуся Мерляка; ня блытаць з БАЗА).
1967 — пачалася Шасьцідзённая вайна Эгіпту, Сырыі і Ярданіі супраць Ізраілю.
2012 — у Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.
У гэты дзень нарадзіліся
1854 — Юдаль Пэн, мастак-жывапісец, пэдагог, выдатны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX ст.
1911 — Адам Дасюкевіч, грамадзкі дзяяч у Заходняй Беларусі, журналіст, рэдактар, ахвяра нацызму.
1937 — Валянцін Занковіч, архітэктар.
1942 — Вячаслаў Рагойша, беларускі літаратуразнаўца.
1944 — Валер Анісенка, беларускі актор, тэатральны рэжысэр.
1973 — Анатоль Кот, беларускі актор тэатру і кіно.
У памяці
1863 — на Лукіскім пляцы ў Вільні расстраляны Раймунд Зямацкі, каталіцкі сьвятар, які патрымаў паўстаньне Каліноўскага.
1938 — у Сібіры ў савецкім канцлягеры расстраляны Юрка Лістапад — беларускі публіцыст, пэдагог, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 году і антыбальшавіцкага супраціву 1920-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
2003 — Уладзімер Емяльянчык, беларускі гісторык.
2004 — Рональд Рэйган, 40-ы прэзыдэнт ЗША.
2012 — Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.