Паводле крыніцы агенцтва, адбылося два рэйды. Іх вынік — звальненьні, пазаплянавая пераатэстацыя, крымінальныя і адміністрацыйныя справы.
Першы рэйд КДБ правёў па юрыдычных кансультацыях 23 траўня, а 29 траўня супрацоўнікі спэцслужбы наведалі тых, хто ў той дзень ня быў на працоўным месцы. «Цікавіліся стаўленьнем да ўлады, правяралі тэлефоны, праводзілі гутаркі», — сказала крыніца.
Са слоў іншай крыніцы, звольнілася ня менш за тры дасьведчаныя адвакаты і гэтая колькасьць можа ўзрасьці. Як мінімум адзін адвакат адпраўлены на пазачарговую пераатэстацыю.
Форум