Да канца ліпеня гэтага году цэнтар прыпыніў прыём запытаў на вэрыфікацыю празь вялікі аб’ём апрацоўкі.
На сайце цэнтру адзначана, што заяўнікаў, якія накіравалі запыты да 20 траўня, просяць „чакаць чаргі на правядзеньне вэрыфікацыі і не накіроўваць дубляваных паведамленьняў“. TLScontact падкрэсьліў, што ў выпадку няяўкі „на прызначаны відэазванок апрацоўка запыту спыняецца“.
Дыпляматычныя стасункі паміж Беларусьсю і Італіяй усталяваныя ў 1992 годзе. Тады ж у Менску адкрылі італьянскую амбасаду. У 1993 годзе ў Рыме пачало працаваць генэральнае консульства Беларусі.
Вэрыфікацыя — афіцыйны зварот консульства або візавага цэнтру ў кампэтэнтныя органы (часьцей за ўсё ў краіне знаходжаньня або краіне прызначэньня) з мэтай пацьвердзіць дакладнасьць прадстаўленых заяўнікам зьвестак або дакумэнтаў.
Форум