Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому прэзыдэнту ЗША Байдэну паставілі дыягназ «агрэсіўны» рак прастаты


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Былому прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну паставілі дыягназ «агрэсіўнай формы» раку прастаты, і ён і яго сям’я разглядаюць варыянты лячэньня, паведаміў ягоны офіс 18 траўня.

82-гадоваму Джо Байдэну паставілі дыягназ 16 траўня пасьля таго, як у яго зьявіліся сымптомы хваробы.

«На мінулым тыдні прэзыдэнт Джо Байдэн быў агледжаны з-за новага выяўленьня вузла прастаты пасьля таго, як у яго ўзьнікла ўзмацненьне сымптомаў мочавыпусканьня. У пятніцу яму паставілі дыягназ рак прастаты, які характарызуецца 9 баламі па шкале Глісана... з мэтастазамі ў косьці», — гаворыцца ў заяве.

«Хоць гэта больш агрэсіўная форма захворваньня, рак, відаць, гармонаадчувальны, што дазваляе эфэктыўна лячыць яго», — дадалі ў яго офісе.

Байдэн, які восем гадоў займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта пры прэзыдэнце Бараку Абаме і перамог Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе, адмовіўся балятавацца на перавыбраньне пасьля таго, як атрымаў крытыку за дрэнныя дэбаты супраць Трампа падчас перадвыбарчай кампаніі.

Яго прэзыдэнцкі тэрмін скончыўся 20 студзеня, калі Трамп заняў пасаду пасьля перамогі над Камалай Гарыс, якая была віцэ-прэзыдэнтам Байдэна.

Трамп, які часта выказваў асабістыя абразы ў адрас Байдэна, 18 траўня заявіў, што ён і першая лэдзі Мэланія «засмучаныя, пачуўшы пра нядаўні мэдыцынскі дыягназ Джо Байдэна».

Камала Гарыс напісала, што «Джо — змагар, і я ведаю, што ён сутыкнецца з гэтым выклікам з той жа сілай, стойкасьцю і аптымізмам, якія заўсёды вызначалі яго жыцьцё і лідэрства».

Барак Абама напісаў, што «Мы зь Мішэль думаем пра ўсю сямʼю Байдэнаў... Я ўпэўнены, што ён будзе змагацца з гэтым выклікам са сваёй фірмовай рашучасьцю і грацыяй».

Паводле AP, раку прастаты прысвойваецца шкала Глісана, якая вымярае, як ракавыя клеткі выглядаюць у параўнаньні з нармальнымі клеткамі, па шкале ад 1 да 10. 9 балаў Байдэна сьведчаць аб тым, што яго рак зьяўляецца адным з самых агрэсіўных.

Тым не менш, паводле дыягназу Байдэна, для росту раку патрэбныя гармоны, а гэта значыць, што ён можа быць успрымальны да лячэньня, якое пазбаўляе пухліны гэтых гармонаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG