Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі праз атакі дронаў масава скасоўваюць авіярэйсы, затрымкі закранулі і менскі аэрапорт


Ля табло ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева»
Ля табло ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева»

Расейская авіякампанія «Аэрофлот» папярэдзіла аб магчымых скасаваньнях і аб’яднаньнях рэйсаў пасьля начных абмежаваньняў на палёты, уведзеных у маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева» падчас нападаў бесьпілётнікаў.

Уначы 7 траўня «Шарамецьева» двойчы прыпыняла прыём і адпраўку рэйсаў праз пагрозу нападу ўкраінскіх дронаў, піша Расейская служба Радыё Свабода.

Некаторыя рэйсы «Аэрофлота» былі затрыманыя або перанакіраваныя на запасныя аэрадромы. Увечары 6 траўня аналягічныя захады ўводзілі і ў іншых аэрапортах — «Дамадзедаве», «Унукаве» і «Жукоўскім».

Пра падобныя захады паведаміла і авіякампанія «Россия».

7 траўня «Аэрофлот» скасаваў больш за 50 рэйсаў з Масквы і больш за 50 у Маскву, паведамляе «Інтэрфакс». Увогуле затрымана было больш за 140 рэйсаў.

Авіякампанія «Победа» таксама абʼявіла аб скасаваньні часткі рэйсаў 6 і 7 траўня. Акрамя таго, магчымыя затрымкі і перанакіраваньні на запасныя аэрадромы, адзначылі ў кампаніі.

У «Шарамецьеве» ўтварыліся чэргі ля стоек інфармацыі, дзе пасажыры спрабуюць удакладніць статус рэйсаў, абмяняць або здаць білеты. Ва «Ўнукаве» некаторыя пасажыры чакаюць вылету з 6 траўня, начуюць у залях чаканьня. Акрамя маскоўскіх аэрапортаў, абмежаваньні таксама ўводзілі ў Казані, Ніжнякамску, Кіраве.

Праблемы з графікам узьніклі і ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». Пра гэта сьведчыць электроннае табло менскага аэрапорту, зьвярнуў увагу «Смартпрэс».

З затрымкай у дзьве гадзіны вылецелі зь Менску ранішнія рэйсы «Белавія» ў маскоўскія аэрапорты. Затрымліваюцца і рэйсы зь Менску ў Пецярбург, і прылёты ў Менск як расейскіх авіяперавозьнікаў, так і беларускіх.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG