1999 — быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.
Цытата:
Паважаныя сябры. Чорныя вораны лятаюць над нашай краінай. Таму ўчора працаваў нацыянальны Кангрэс у абарону Канстытуцыі, супраць дыктатуры. У кангрэсе бралі ўдзел паўтары тысячы чалавек, больш як 130 журналістаў зь Беларусі, Англіі, Амэрыкі, Нямеччыны, Польшчы і другіх краінаў Эўропы. Кангрэс прыняў дакумэнты, якія будуць вам прапанаваныя для зацьверджаньня. Рашэньне круглага стала аб адлучэньні ад улады Лукашэнкі.
Юры Захаранка ў кастрычніку 1996-га.
У гісторыі:
1583 — завершаная перабудова Нясьвіскага замку.
1765 — вялікі князь і кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі заснаваў ордэн Сьвятога Станіслава.
1794 — Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланэцкі ўнівэрсал у мястэчку Паланец пад Сандамірам.
1794 — Бітва пад Палянамі (7 км на поўнач ад Ашмян) паміж паўстанцамі Якуба Ясінскага і расейскай арміяй.
1920 — Польскае войска заняла Кіеў.
1942 — у Аляксандраўскім сквэры Менску немцы павесілі 28 чалавек — удзельнікаў менскага антынацысцкага падпольля. Сярод іх быў Ісай Казінец, кіраўнік падпольля.
2009 — у Празе адбыўся устаноўчы саміт краін-удзельніц праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства», з удзелам Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
У гэты дзень нарадзіліся:
1833 — Яганэс Брамс, нямецкі кампазытар і піяніст.
1840 — Пётр Чайкоўскі, расейскі кампазытар
1861 — Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913 году
1868 — Раман Скірмунт, старшыня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
1880 — Міхал Ромэр, палітык, ідэоляг краёўцаў.
У памяці:
399 да н.э. — Сакрат, старажытнагрэцкі філёзаф.
1920 — Уладзімер Дабравольскі, краязнавец, этнограф і мовазнавец.
1966 — Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменьнік, аўтар афарызмаў.
1980 — Мікола Гарулёў, пісьменьнік, паэт, драматург, перакладнік.
2009 — Алесь Пікула, былы старшыня Баранавіцкай суполкі БНФ.
2011 — Ядвіга Раманоўская, пляменьніца Янкі Купалы, музэйніца, захавальніца спадчыны паэта.
2017 — Алесь Рыбак, пісьменьнік.
2023 — у калёніі „Віцьба-3“ загінуў палітвязень Мікалай Клімовіч, блогер зь Пінску .