У 3:47 ратавальнікам паступіла паведамленьне аб тым, што спрацавала сыстэма пажарнай аўтаматыкі «Маланка» ў гандлёвым цэнтры «Амэга» па праспэкце Будаўнікоў у Віцебску.
Па прыбыцьці падразьдзелаў МНС на месца высьветлілася, што на 4-м паверсе пяціпавярховага будынку адбываецца пажар у офісным памяшканьні.
Плошчы памяшканьня, што гарэла, — 6 кв. м. Пажар апэратыўна патушылі.
Пацярпелых няма, па факце пажару праводзіцца праверка.
Гэта ўжо другі пажар у гандлёвым цэнтры ў Віцебску за апошнія месяцы. Папярэдні быў 13 сьнежня 2024 году ў ГЦ «Беларусь». Пажар прывёў да сумных наступстваў. Тады пацярпелі звыш 20 чалавек. Два зь іх у цяжкім стане трапілі ў рэанімацыю з атручэньнем чадным газам і дымам.
Шмат людзей тады атрымалі розныя траўмы, калі выбівалі шкло і лезьлі з цэнтру вонкі. Некаторых адказных асобаў пасьля пажару затрымалі.
Пазьней улады агучылі пляны зьнесьці будынак гандлёвага цэнтру.
Форум