Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія заявіла, што пабудуе новую базу ў Нарве каля расейскай мяжы


Эстонскія жаўнеры
Эстонскія жаўнеры

Начальнік Генштабу генэрал-маёр Вахур Карусь паведаміў, што Сілы абароны плануюць разьмясьціць базу ў Нарве.

На базе разьмесьцяць больш за 200 эстонскіх вайскоўцаў, а таксама падразьдзелы саюзьнікаў. Пра гэта высокапастаўлены эстонскі вайсковец заявіў на Vikerraadio.

Перад сваім рашэньнем Генэральны штаб параіўся з дэпутатамі Рыігікогу — парлямэнту — і падзяліўся плянамі. Генэрал-маёр адзначыў, што атрымаў надзіва станоўчыя адказы на пытаньне аб павелічэньні вайсковай прысутнасьці ў Нарве.

На базе будуць разьмяшчацца дзейныя вайскоўцы, вайсковаабавязаныя і рэзэрвісты.

«Падразьдзел, які мы вырашылі туды адправіць, будзе вызначацца ў залежнасьці ад таго, на якім яно цяпер цыкле падрыхтоўкі. Падразьдзел можа абсалютна свабодна ўзяць з сабой усіх рэзэрвістаў і адправіцца туды несьці баявое дзяжурства. Але па колькасьці мы гаворым пра 200-250 чалавек адначасна».

Адпаведна, у Нарве стане больш узбраеньняў. База будзе шчыльна супрацоўнічаць з базамі з Йыхві і Віру, дзе дысьлякуюцца батальёны. На новую базу абавязкова будуць запрашаць несьці дзяжурства і партнэраў па NATO.

Прычынай стварэньня базы паслужыла ня толькі блізкасьць Нарвы да расейскай мяжы, але й тое, што Нарва адзіны буйны эстонскі горад, дзе дасюль прысутнасьць вайскоўцаў была нізкай.

Горад Нарва стаіць на самай мяжы з Расеяй. Каля 90% насельніцтва гораду расейскамоўныя.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG