Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое студэнтаў загінулі ў выніку страляніны ва ўнівэрсытэце ў ЗША


Florida State Shooter
Florida State Shooter

На тэрыторыі кампусу Ўнівэрсытэту штату Флёрыда (FSU) у сталіцы штату горадзе Талахасі 17 красавіка адбылася страляніна.

Загінулі два чалавекі, яшчэ шэсьць чалавек параненыя, паведамляе AP.

Cтраляніна адбылася ў абедзенны час каля студэнцкага саюзу, напалоханыя студэнты і бацькі схаваліся ў боўлінгу і ў грузавым ліфце ўнутры будынка. Паліцыянты хутка прыбылі на месца, яны стралялі ў нападніка пасьля таго, як ён не падпарадкаваўся загаду здацца. Стралка паранілі і шпіталізавалі.

Нападнікам аказаўся 20-гадовы Фэнікс Ікнэр, сын намесьніцы шэрыфа акругі Леон Ўолта МакНіла, піша Reuters са спасылкай на паліцыю. Ён меркавана быў студэнтам унівэрсытэту, сказаў Джэйсан Трамбауэр, начальнік паліцыі. Двое забітых не былі студэнтамі.

Паліцыя лічыць, што стралок дзейнічаў у адзіночку, матыў ягоных паводзінаў невядомы.

У Фэнікса Ікнэра быў доступ да пісталета маці, які калісьці быў яе службовай зброяй. Жанчына набыла яго ў дэпартамэнце, і цяпер гэта яе асабістая агнястрэльная зброя, заявілі ў паліцыі. Менавіта гэтую зброю знайшлі на месцы страляніны, сказаў шэрыф акругі Леон Уолтар МакНіл на прэс-канфэрэнцыі.

Страляніна ў студэнцкіх кампусах ЗША ў апошнія гады сталі пэрыядычнай зьявай. Інцыдэнт у 18 красавіка стаў другой стралянінай у кампусе FSU за 11 гадоў.

У 2014 годзе тут выпускнік адкрыў агонь раніцай у галоўнай бібліятэцы, параніўшы двух студэнтаў і супрацоўніка, калі сотні людзей рыхтаваліся да іспытаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG