Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайшлі целы трох амэрыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Літве


Пошукавыя працы ў балоце на палігоне ў Падбродзьдзі (Pabradė) у Літве
Пошукавыя працы ў балоце на палігоне ў Падбродзьдзі (Pabradė) у Літве

Пасьля таго як з балота на палігоне ў Падбродзьдзі ў Літве дасталі тракавую бронемашыну М88, былі знойдзеныя целы трох амэрыканскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе партал Delfi з спасылкай на камандаваньне Арміі ЗША ў Эўропе і Афрыцы.

Працягваюь пошукі чацьвёртага вайскоўца.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа выказвае спачуваньні ў сувязі з гібельлю траіх амэрыканскіх вайскоўцаў.

«З глыбокім смуткам я сустрэў вестку аб трагічнай гібелі трох амэрыканскіх вайскоўцаў падчас вучэньняў у Літве пад камандаваньнем ЗША», — напісаў Наўседа ў фэйсбуку.

«Літва смуткуе разам з амэрыканскім народам. Прашу перадаць мае шчырыя спачуваньні і спачуваньні жыхароў Літвы сваякам загінулых і ўсім жыхарам ЗША. У гэты цяжкі час нашыя думкі і малітвы з вамі», — напісаў прэзыдэнт Літвы.

У аўторак, 25 сакавіка, у 16:45 паступіла паведамленьне аб зьніклых бязь вестак падчас вучэньняў вайскоўцаў ЗША і тракавым транспартным сродку на палігоне імя генэрала Сільвестраса Жукаўскаса ў Падбродзьдзі. У сераду літоўская армія паведаміла, што вызначана імавернае месца інцыдэнту, праводзіцца пошукава-выратавальная апэрацыя, дадаткова залучаныя сілы Дэпартамэнту пажарнай бясьпекі і выратаваньня, іншых ведамстваў. Для пошуку таксама былі залучаныя верталёты Вайскова-паветраных сілаў і Службы аховы дзяржаўнай мяжы.

У сераду Ўзброеныя сілы ЗША пацьвердзілі, што знойдзена патанулая ў балоце тракавая машына M88 Hercules. Машыну ўдалося выцягнуць 31 сакавіка ў 4:40 раніцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG