Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за нелегальнае перасячэньне мяжы затрымалі грамадзяніна ЗША


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

27-гадовы грамадзянін ЗША затрыманы за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы, вынікае з паведамленьня Дзяржаўнага мытнага камітэту 31 сакавіка.

Гэта адбылося на чыгуначнай станцыі Маладэчна ў Менскай вобласьці. Амэрыканец ехаў зь Літвы «ў адным з парожніх вагонаў [таварнага] чыгуначнага саставу».

«Для далейшых разбораў парушальнік перададзены органам памежнай службы», — гаворыцца ў паведамленьні Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG