Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме перавысіла тысячу

абноўлена

Наступствы землятрусу ў Мандалаі, М'янма, 29 сакавіка 2025 году
Наступствы землятрусу ў Мандалаі, М'янма, 29 сакавіка 2025 году

Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме дасягнула 1002, больш за дзьве тысячы жыхароў атрымалі раненьні, паведамляе France 24 са спасылкай на заяву кіруючай у краіне вайсковай хунты.

Па дадзеных Reuters, ня менш за 30 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.

Стыхійнае бедзтва нанесла сур’ёзную шкоду інфраструктуры, разбураны дарогі, масты і будынкі. У пацярпелых раёнах працягваюцца пошукава-выратавальныя працы.

Землятрус магнітудай 7,7 адбыўся ў пятніцу, 28 сакавіка. Большая частка разбурэньняў прыпала на Мандалай — другі па велічыні горад М’янмы з насельніцтвам больш за мільён чалавек. Побач Мандалаем знаходзіўся эпіцэнтар падземных штуршкоў.

Кітай, Расея, ЗША і Паўднёвая Карэя прапанавалі М’янме дапамогу.

Штуршкі адчуваліся таксама ў Тайляндзе, Віетнаме і Кітаі. У Бангкоку з прычыны абрушэньня будынка загінулі дзевяць чалавек, больш за 100 лічыцца зьніклымі бязь вестак.

Гэтымі днямі ў М’янме знаходзіцца дэлегацыя Беларусі на чале зь міністрам абароны Віктарам Хрэніным.

Усе заплянаваныя перамовы міністра абароны ў рамках візыту ў М’янму адбыліся, паведаміў 29 сакавіка памочнік мірністра ў пытаннях міжнароднай вайсковай супрацы (МВС), начальнік дэпартамента МВС Валерый Равенка. Па выніках перамоваў 28 сакавіка ў Нэйп’іда Хрэнін і яго м’янманскі калега Маўнг Маўнг Эй падпісалі пратакол, які пацьвярджае намеры дзьвюх краін умацаваць вайсковае супрацоўніцтва.

Беларуская вайсковая дэлегацыя на чале з Хрэніным прыбыла ў М’янму 27 сакавіка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG