Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пачаў працу над новым пакетам санкцый супраць Расеі за вайну ва Ўкраіне


Сьцягі Эўразьвязу. Архіўнае фота
Сьцягі Эўразьвязу. Архіўнае фота

Разам з Расеяй пад санкцыі Эўразьвязу трапляе і Беларусь, як саўдзельніца ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.

Эўразьвяз рыхтуе 17-ы пакет санкцый супраць Расеі. Адзін з дыпляматаў ЭЗ расказаў выданьню EUobserver, што праца «пачалася, але яна знаходзіцца на вельмі раньняй стадыі».

Па словах крыніц выданьня, прапановы па санкцыях чакаюцца ў пачатку лета. Іншы дыплямат выказаў сумневы наконт якіх-небудзь тэрмінаў.

«Мы павінны паглядзець, як будуць разьвівацца перамовы паміж ЗША, Расеяй і Украінай», — сказаў ён.

Напярэдадні Францыя, Вялікабрытанія і іншыя краіны «Кааліцыі ахвочых» заявілі аб несвоечасовасьці паслабленьня або адмены санкцый у дачыненьні да Расеі ў цяперашні момант.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон па выніках сустрэчы прадстаўнікоў каля 30 краін у Парыжы, якая прайшла 27 сакавіка, заявіў, што саюзьнікі абмяркоўвалі, наадварот, магчымасьць узмацненьня санкцый, у прыватнасьці супраць судоў так званага ценявога флёту Расеі.

Раней па выніках перамоваў у Саудаўскай Арабіі Крэмль заявіў, што Расея спыніць агонь у Чорным моры толькі пасьля адмены санкцый супраць расейскіх вытворцаў, экспарцёраў і перавозчыкаў харчаваньня і ўгнаеньняў, а таксама падлучэньня «Россельхозбанка» да сыстэмы плацяжоў SWIFT. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон разглядае гэтыя ўмовы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG