У Магілёўскай вобласьці цана білета на адну паездку ў гарадзкіх аўтобусах вырасьце да 90 капеек, а на экспрэсных маршрутах — да аднаго рубля. Яны былі на дзесяць капеек таньнейшыя.
Праезд падаражэе з 29 сакавіка.
Да цяперашняга падаражэння цану праезду ў гарадзкім грамадзкім транспарце падвышалі ў красавіку 2022 году. Першымі гэта зрабілі Гомельская і Берасьцейская вобласьці, затым Горадзенская і Менская. Тады падаражэньне адбылося на дзесяць капеек за адну паездку — да 80 капеек.
У Менску ў траўні 2024 году падвысілі цэны на камбінаваныя праязныя для грамадзкага транспарту і гарадзкіх чыгуначных лініяў. Прычынай стала тое, што БЧ падняла цану праезду ў такіх цягніках.
Форум