Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі запатрабаваў рэакцыі ЗША на ўдары па энэргааб’ектах у Херсоне


Херсон пасьля расейскага абстрэлу, сакавік 2025
Херсон пасьля расейскага абстрэлу, сакавік 2025

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэс-канфэрэнцыі ў чацьвер заявіў, што хацеў бы атрымаць рэакцыю ЗША на расейскія ўдары па Херсоне, у тым ліку па абʼектах энэргетычнай інфраструктуры.

Ён абвінаваціў Расею ў парушэньні дамоўленасьцяў, дасягнутых на перамовах дэлегацый Расеі і ЗША ў Саудаўскай Арабіі, падчас якіх прапаноўвалася ўвесьці мараторый на абстрэлы энэргетычных абʼектаў як з расейскага, так і з украінскага боку.

«Сёньня былі парушаны дамоўленасьці, былі ўдары па Херсоне, па чыгуначным вакзале, была пашкоджана электрычнасьць, таму што былі ўдары і па энэргетыцы», — сказаў Зяленскі.

Афіцыйнай пра мараторый не паведамлялася, але прадстаўнікі ЗША, якія ўдзельнічалі ў перамовах, у тым ліку спэцпасланьнік ЗША Стывэн Уіткаф, які сустракаўся ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, паведамлялі, што расейскі бок падтрымлівае ідэю спыніць атакі на энэргаабʼекты ў якасьці першага кроку да магчымага перамірʼя.

У заяве Белага Дому па выніках сустрэч з расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі ў Эр-Рыядзе было ўказана, што бакі перамоваў будуць распрацоўваць меры для рэалізацыі такой дамовы, а таксама для гарантаваньня бясьпекі навігацыі ў Чорным моры. Міністар абароны Ўкраіны Рустэм Умераў пацьвярджаў, што Кіеў пагадзіўся на спыненьне агню ў Чорным моры ў абмен на ўзаемную адмову Расеі і Ўкраіны ад удараў па энэргетычных абʼектах.

Расейскія войскі 27 сакавіка нанесьлі артылерыйскія ўдары па Херсоне. У цэнтры гораду загінулі два чалавекі, пяцёра атрымалі раненьні. У горадзе часткова спынілася энэргазабесьпячэньне, спынены рух электратранспарту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG