Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні і Горадзенскім раёне праходзяць зборы вайсковаабавязаных тэрытарыяльных войскаў


Асобная стралковая рота тэрытарыяльных войскаў Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота
Асобная стралковая рота тэрытарыяльных войскаў Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота

24 сакавіка ў Беларусі пачалася новая праверка баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл Беларусі. Яе на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі пачаў Дзяржаўны сакратарыят Савета бясьпекі.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што ад сёньня да 18 красавіка пад кіраўніцтвам старшыні Горадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэту праходзяць навучальныя зборы з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў.

«Мерапрыемства мае плянавы характар», — падкрэсьлілі ў афіцыйным паведамленьні.

У вучэньнях, што будуць праходзіць на вайсковых палігонах і на ўчастках мясцовасьці Горадзенскага раёну, задзейнічаюць супрацьтанкавыя артылерыйскія падразьдзелы тэрытарыяльных войскаў. Зборы завершацца камандна-штабнымі вучэньнямі з сіламі тэрытарыяльнай абароны Горадзенскага раёну.

24 сакавіка ў Беларусі пачалася новая праверка баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл Беларусі. Яе на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі пачаў Дзяржаўны сакратарыят Савета бясьпекі.

Папярэдняя праверка баявой гатоўнасьці праводзілася з трэцяга лютага. 6 сакавіка ў Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб заключным яе этапе, але аб завяршэньні нічога не паведамлялася.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG