Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 24 сакавіка больш чым на суткі будзе абмежаваны доступ да беларускіх сайтаў з-за мяжы


Пра гэта паведаміў у сваім Фэйсбуку генэральны дырэктар правайдэра IT-інфраструктуры, кампаніі hoster.by Сяргей Павалішаў.

«Паважаныя кліенты! Па распараджэньні рэгулятара доступ да віртуальнага хостынгу беларускіх хостынг-правайдэраў з-за межаў Рэспублікі Беларусь будзе абмежаваны з 19:00 гадзін 24 сакавіка 2025 г. да 23:59 гадзін 25 сакавіка 2025 г.»

Сёлета беларускіх правайдэраў ужо прымушалі абмяжоўваць доступ да віртуальнага хостынгу з-за межаў Рэспублікі Беларусь. Гэта адбывалася з 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня — за дзень да асноўнага дня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах да наступнага пасьля выбараў дня.

Тады абмежавальныя меры тлумачыліся «пагрозамі для аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаньнем».

Павалішаў тады напісаў у сацыяльных сетках, што «большасьць сайтаў у Байнэце (больш за 90%) разьмяшчаецца менавіта на віртуальным хостынгу». Такім чынам, «з-за мяжы на беларускія сайты (большасьць) будзе не зайсьці».

На 25 сакавіка прызначаная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG