Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі Францішак упершыню зьявіўся на публіцы пасьля хваробы


Папа Рымскі Францішак. 23 сакавіка 2025 году.
Папа Рымскі Францішак. 23 сакавіка 2025 году.

Папа Рымскі Францішак у нядзелю ўпершыню зьявіўся на публіцы больш чым празь пяць тыдняў адсутнасьці, зьвязанай з хваробай.

Пантыфік памахаў рукой з гаўбца рымскай лякарні Джэмэльлі перад сваёй чаканай выпіскай з мэдычнай установы ў другой палове дня.

88-гадовы Францішак быў шпіталізаваны 14 лютага зь цяжкай рэсьпіраторнай інфэкцыяй, якая прывяла да самага сур’ёзнага пагаршэньня стану ягонага здароўя за 12 гадоў папства.

У суботу лекары заявілі, што кіраўніку Рымска-Каталіцкай царквы спатрэбіцца «яшчэ шмат часу для акрыяньня», і што яны рэкамэндавалі пантыфіку два месяцы адпачынку. «Пацыенты з двухбаковай пнэўманіяй крыху трацяць голас, і асабліва пажылым людзям неабходны час, каб голас вярнуўся ў норму», — адзначыў доктар Сэрхіё Альфʼеры.

За час у клініцы Джэмелі ў папы Рымскага, з словаў лекараў, было «два крытычныя эпізоды», якія паставілі яго жыцьцё ў небясьпеку. Цяпер ён ужо не пакутуе на пнэўманію, і знаходзіцца ў стабільным стане.

Яшчэ ва ўзросьце 21 года будучаму папу Францішку, народжанаму Хорхе Марыё Бэргольлё, выдалілі частку лёгкага, з тых часоў ён асабліва схільны да захворваньняў дыхальных шляхоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG