«Крыжом Адраджэньня Беларусі (братоў Луцкевічаў)» «за шматгадовую працу і значны ўклад у нацыянальнае адраджэньне» узнагароджаны пісьменьнік, журналіст, выдавец Сяргей Дубавец.
Палітоляг, кіраўнік літоўскага офіса праваабарончай арганізацыі Freedom House Віціс Юрконіс уганараваны мэдалём «За плённую працу на карысьць Беларусі».
Гэтую ж узнагароду ўручаць польскаму палітолягу і праваабаронцу Паўлу Казанецкаму, журналісту Зьмітру Лукашуку і ІТ-спэцыялісту, аднаму са стваральнікаў незалежных грамадзкіх плятформ «Голас» і «Новая Беларусь» Паўлу Ліберу за «за выдатныя дасягненьні ў прафэсійнай і грамадзкай дзейнасьці».
Мэдалём Францыска Скарыны за «высокія дасягненьні ў сваёй дзейнасьці» ўзнагароджаны музыка, літаратар, мастак Лявон Вольскі.
Мэдаль Няскораных (мэдаль Ларысы Геніюш) за «стойкасьць і годнасьць, праяўленыя ў зьняволеньні» уручаць былой палітзьняволенай, экс-супрацоўніцы Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкіной.
Мэдалём «Гонар і годнасьць» уганараваны юрыст, палкоўнік юстыцыі ў адстаўцы Аляксандр Варапаеў, адзначаны «за рызыку сваім жыцьцём у барацьбе за свабоду, нацыянальныя каштоўнасьці, дэмакратыю і правы чалавека».
Форум