Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выдаў такі загад у канцы студзеня. Паводле дырэктывы ад 17 сакавіка на сайце архівц ўжо апублікавалі два наборы дакумэнтаў агульным аб’ёмам больш за 60 тысяч старонак. Яны даступныя ў фармаце PDF.
35-ы прэзыдэнт ЗША Джон Фіцджэральд Кенэдзі быў застрэлены падчас візыту ў Далас, штат Тэхас, 22 лістапада 1963 году.
Амэрыканскае расьсьледаваньне 1964 году, праведзенае афіцыйнай камісіяй, паказала, што Кенэдзі быў забіты амэрыканскім грамадзянінам Лі Гарві Освальдам, які раней жыў у Савецкім Саюзе, у тым ліку ў Менску, і што ён дзейнічаў адзін. Освальд быў забіты ў дэпартамэнце паліцыі Даласу праз два дні пасьля арышту.
Забойства прэзыдэнта Кенэдзі дагэтуль застаецца аб’ектам шматлікіх здагадак.
У канцы лістапада 2024 году, пасьля перамогі на выбарах, Дональд Трамп паўтарыў перадвыбарнае абяцаньне апублікаваць апошнія дакумэнты, зьвязаныя з забойствам Джона Кенэдзі.
Закон 1992 году абавязваў урад апублікаваць усе дакумэнты, зьвязаныя з забойствам Джона Кенэдзі, да кастрычніка 2017 году.
У сьнежні 2022 году Нацыянальны архіў апублікаваў больш за 13 000 дакумэнтаў, зьвязаных з забойствам Джона Кенэдзі. Аднак адміністрацыя Джо Байдэна заблякавала публікацыю яшчэ некалькіх тысяч дакумэнтаў, спасылаючыся на праблемы нацыянальнай бясьпекі.
Дональд Трамп таксама загадаў рассакрэціць дакумэнты аб расьсьледаваньні забойства малодшага брата Кенэдзі Робэрта ў Лос-Анджэлесе 5 чэрвеня 1968 году і абаронцы правоў чарнаскурых амэрыканцаў Мартына Лютэра Кінга ў Мэмфісе 4 красавіка 1968 году.
Форум