Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ЗША абрынуліся тарнада, пылавыя буры і лясныя пажары; сама меней 40 чалавек загінулі


Тарнада, ілюстрацыйнае фота
Тарнада, ілюстрацыйнае фота

Колькасьць загінуўшых у выніку ўдару магутных тарнада ў цэнтральных і паўднёвых штатах ЗША перавысіла 40 чалавек. Больш за ўсё ад стыхіі пацярпеў штат Місуры, дзе пацьверджаная гібель сама меней 12 жыхароў.

Пра гэта паведамляе ВВС.

У Канзасе з-за пылавой буры адбылася аварыя з удзелам 50 транспартных сродкаў, сама меней восем чалавек загінулі.

У Тэхасе ахвярамі аўтамабільных аварый сталі чатыры чалавекі — пылавая бура прывяла да сутыкненьня 38 аўтамабіляў.

Экстрэмальныя ўмовы надвор’я выклікалі 150 лясных пажараў у штаце Аклахома. З-за іх там загінулі чатыры чалавекі, паведаміў галоўны судмэдэкспэрт штату.

Улады штату Місісіпі паведамілі аб шасьці сьмярцях, зьвязаных са штормам.

Упраўленьне ў надзвычайных сытуацыях Арканзасу паведаміла аб трох загінуўшых і 29 параненых.

Яшчэ тры чалавекі загінулі ў Алабаме, у тым ліку 82-гадовая жанчына.

Губэрнатар Місуры Майк Кіха заявіў, што «маштабы разбурэньняў у штаце ашаламляюць».

«Сотні дамоў, школ і прадпрыемстваў былі або разбураныя, або сурʼёзна пашкоджаныя», — гаворыцца ў яго заяве.

Сэрыя тарнада пачалася ў ЗША ў канцы мінулым тыдні. Парывы ветру дасягалі 128 кілямэтраў у гадзіну і закранулі рэгіён, дзе пражывае больш за 100 мільёнаў чалавек.

Паводле даных мэтэаслужбы, існуе дадатковая пагроза тарнада значнай і вельмі вялікай інтэнсіўнасьці, здольных нанесьці вялікую шкоду, над далінамі Ніжняй Місісіпі і Тэнэсі і паўднёвым усходам краіны.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў Арканзас накіраваная Нацыянальная гвардыя для аказаньня дапамогі ў ліквідацыі наступстваў шторму.

«Калі ласка, маліцеся разам са мной і Меланіяй аб усіх, хто пацярпеў ад гэтых жудасных штармоў!» — напісаў ён у сацсетцы Truth Social.

ХХХ

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG