Трагедыя адбылася ў ноч на 16 сакавіка ў паўночнамакедонскім горадзе Кочані. Паводле папярэдніх зьвестак, узгараньне адбылося ў начным клюбе Pulse падчас канцэрту папулярнага гіп-гоп-гурту, калі піратэхніка падпаліла лёгкаўзгаральную столь установы.
Пажар забраў жыцьці 59 чалавек, яшчэ 155 чалавек атрымалі траўмы. Стан 20 чалавек ацэньваюць як цяжкі. Тром загінулым і больш як 20 пацярпелым было менш за 18 гадоў.
У клюбе ў той момант былі каля 1500 чалавек пры афіцыйнай умяшчальнасьці 250 наведнікаў. Відавочцы расказалі агенцтву, што спрабавалі выбрацца з клюбу праз туалетныя памяшканьні, але на вокнах былі краты, а адзінае аварыйнае выйсьце заблякаванае.
На гэты момант улады Паўночнай Македоніі арыштавалі каля 20 чалавек, у тым ліку ўрадавых чыноўнікаў і мэнэджара начнога клюбу Pulse, у якога не было дзейнай ліцэнзіі, паведаміў міністар унутраных справаў Панчэ Тошкаўскі.
Урад Паўночнай Македоніі распарадзіўся правесьці маштабную трохдзённую праверку ў начных клюбах і кабарэ ўва ўсёй краіне.
У Паўночнай Македоніі аб’явілі сямідзённую жалобу пасьля гібелі 59 чалавек у начным клюбе

У сувязі з пажарам затрымалі 20 чалавек.
Самае папулярнае
1
Форум