Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША зацьвердзіў на пасаду кіраўніка Пэнтагона былога вядучага Fox News


Піт Хэгсэт
Піт Хэгсэт

Сэнат ЗША зацьвердзіў кандыдатуру Піта Хэгсэта на пасаду міністра абароны краіны.

За Хэгсэта прагаласавалі 50 сэнатараў, столькі ж выступілі супраць. Віцэ-прэзыдэнт Джэй Ды Вэнс аддаў вырашальны голас за былога тэлевядучага.

Кандыдатуру Хэгсэта падтрымаў старшыня Камітэта Сэната па ўзброеных сілах Роджэр Уікер, які сказаў, што ён «прыўнясе ў Пэнтагон новы дух воіна», паведамляе Голас Амэрыкі.

Дэмакраты крытыкуюць Хэгсэта з прычыны яго заяваў аб службе жанчын і трансгендэрных людзей у войску, а таксама з прычыны абвінавачаньняў у сэксуалізаваным гвалце, злоўжываньні алькаголем і фінансавых махінацыях пры кіраўніцтве дзьвюма некамэрцыйнымі арганізацыямі, якія абслугоўваюць вэтэранаў.

Хэгсэт — вэтэран войнаў у Іраку і Аўганістане. Пасьля завяршэньня ваеннай кар’еры ён пачаў працаваць на тэлеканале Fox News. На працягу васьмі гадоў ён вёў ранішнія навіны. Падчас першага тэрміну Трамп ён прасіў памілаваць амэрыканскіх вайскоўцаў, якіх абвінавачвалі забойствах жыхароў Аўганістана.

13 лістапада 2024 года прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вылучыў Хэгсэта на пасаду кіраўніка Пэнтагона. Былы тэлевядучы адзначаў, што на сваёй пасадзе будзе засяроджаны на пагрозе з боку Кітая, пытаньнях абароны ЗША і сытуацыі на Блізкім Усходзе. Акрамя гэтага, ён паабяцаў аднавіць маральны дух вайскоўцаў і адмяніць праграмы па разнастайнасьці ў амэрыканскім войску.

Сярод іншага Хэгсэт казаў, што ня лічыць, што ў Уладзіміра Пуціна ёсьць пляны па эскаляцыі вайны і яе распаўсюджваньні на іншыя эўрапейскія краіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG