Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн даручыў Пэнтагону нарошчваць пастаўкі ўзбраеньняў Украіне паскоранымі тэмпамі


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн даручыў Пэнтагону нарошчваць пастаўкі ўзбраеньняў Украіне паскоранымі тэмпамі. Заява пра гэта прагучала пасьля вестак аб нанясеньні Расеяй масаваных удараў па ўкраінскай энэргасыстэме, перадае «Голас Амэрыкі».

«У раньнія гадзіны Раства Расея нанесла сэрыю ўдараў ракетамі і дронамі па ўкраінскіх гарадах і крытычна важнай энэргетычнай інфраструктуры. Мэта гэтай абуральнай атакі — пазбавіць украінскі народ цяпла і электрычнасьці зімой і паставіць пад пагрозу бясьпеку энэргасыстэмы», — гаворыцца ў заяве Байдэна.

Раніцай 25 сьнежня войска РФ ударыла па энэргасыстэме і гарадах Украіны крылатымі і балістычнымі ракетамі, а таксама бесьпілётнікамі. Па словах кіраўнікоў украінскіх рэгіёнаў, у выніку ўдараў былі параненыя ня менш за шэсьць чалавек у Харкаве, адзін чалавек загінуў у Днепрапятроўскай вобласьці.

«Злучаныя Штаты працягнуць нястомна працаваць над умацаваньнем пазыцый Украіны», — адзначыў ён.

Прэзыдэнт ЗША дадаў, што за апошнія месяцы Вашынгтон перадаў УСУ «сотні ракет СПА, і яшчэ больш на падыходзе».

Пра папярэдні пакет узбраеньня для Ўкраіны стала вядома 2 сьнежня. Аб’ём дапамогі склаў $725 млн.

Сярод іншага, у яго ўвайшлі боепрыпасы для NASAMS, ракеты «Стынгер», артылерыйскія боепрыпасы, супрацьтанкавыя комплексы Javelin і AT-4.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG