Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Belavia працягвае продаж квіткоў у Екацярынбург, Казань і Самару, хоць іншыя кампаніі скасавалі палёты


Адзін з самалётаў Belavia у маскоўскім аэрапорце. Ілюстрацыйнае фота
Адзін з самалётаў Belavia у маскоўскім аэрапорце. Ілюстрацыйнае фота

У раскладзе пазначана, што затрымліваецца адзін рэйс з Шарамецьева (Масква), які выконвае кампанія «Аэрофлот» на самалёце Boeing 737-800.

Авіякампанія Belavia працягвае ажыцьцяўляць рэйсы ў расейскія гарады, у якія замежныя авіякампаніі скасавалі або абмежавалі палёты.

Як можна пабачыць з онлайн-раскладу, 27 сьнежня ў 11:40 з аэрапорту «Менск» у Екацерынбург вылецеў самалёт Belavia Embraer E-195, а ў 5:30 у Менск прыляцеў борт Embraer E-195 з Астаны (Казахстан).

У раскладзе пазначана, што затрымліваецца адзін рэйс з Шарамецьева (Масква), які выконвае кампанія «Аэрофлот» на самалёце Boeing 737-800.

На сайце авіякампаніі Belavia прапануюць для продажу квіткі ў шэраг іншых гарадоў Расеі — Екацерынбург, Казань, Самару, Растоў і Сочы. У трох зь іх раніцай 27 сьнежня ўводзілі абмежаваньня дзеля бясьпекі цывільных палётаў.

27 сьнежня стала вядома, што ранішні рэйс авіякампаніі Azerbaijan Airlines з Баку ў Мінэральныя Воды вярнуўся ў аэрапорт вылету. Перад гэтым кампанія, самалёт якой пацярпеў катастрофу ў Казахстане, паведаміла аб спыненьні палётаў па маршрутах Баку — Грозны — Баку і Баку — Махачкала — Баку, а таксама ў Ніжні Ноўгарад, Уладзікаўказ і Саратаў.

Казахстанская авіякампанія QAZAQ AIR абвясьціла аб часовым спыненьні выкананьня авіярэйсаў па маршруце Астана — Екацерынбург з 28 сьнежня да 27 студзеня 2025 году.

Як паведаміла выданьне The Times of Israel, ізраільская авіякампанія El Al таксама часова спыніла рэйсы з Тель-Авіва ў Маскву ў сувязі з «падзеямі ў расейскай паветранай прасторы». Палёты прыпынілі на тыдзень. Іх адновяць пасьля паўторнай ацэнкі рызык.

25 сьнежня самалёт Azerbaijan Airlines, на борце якога знаходзіліся 62 пасажыры і пяць членаў экіпажа, пацярпеў крушэньне на захадзе Казахстану. Паводле апошніх зьвестак, выжылі 32 чалавекі, 11 пацярпелых у цяжкім стане.

Афіцыйнай вэрсіі прычын катастрофы пакуль няма, ідзе расьсьледаваньне. Сярод вэрсій, якія называлі розныя ведамствы і крыніцы СМІ, сутыкненьне з чарадой птушак, выбух кіслароднага балёна на борце, тэхнічная няспраўнасьць, а таксама ракета ад расейскіх СПА, якія нібыта спрабавалі зьбіць украінскія бесьпілётнікі. Увечары 25 сьнежня стала вядома, што знайшлі «чорную скрыню».

Борт накіроўваўся з Баку ў Грозны. Паводле афіцыйнай вэрсіі, ужо падчас зьніжэньня ён быў перанакіраваны на запасны аэрадром у Махачкалу з прычыны моцнага туману над сталіцай Чачэніі. Але рэальнай прычынай зьмены курсу магла стаць атака ўкраінскіх бесьпілётнікаў.

Улады Расеі, Азэрбайджану і Казахстану афіцыйна не камэнтуюць прычын, празь якія самалёт пацярпеў крушэньне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG