Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі ўдвая скараціў фінансаваньне навуковых дасьледаваньняў для аграрнага сэктару


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Савет міністраў Беларусі скараціў аб’ём фінансаваньня навукова-дасьледчых, досьледна-канструктарскіх і досьледна-тэхналягічных работ у 2024 годзе.

Як вынікае з пастановы, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, фзаплянаваны раней аб’ем фінансаваньня з цэнтралізаванага інавацыйнага фонду захавалі толькі для Міністэрства ўнутраных спраў (398 тысяч рублёў), Міністэрства аховы здароўя (736,8 тысяч рублёў) і Нацыянальнай акадэміі навук (4,964 мільёнаў рублёў).

Менш атрымаюць Міністэрства прамысловасьці — 10,139 мільёнаў рублёў (плянавалі 15,178 мільёнаў), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня — 149,2 тысяч рублёў (плянавалі 234,2 тысячы рублёў), Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт — 5,592 мільёна рублёў (плянавалі 5,692 мільёна), Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце — 8,561 мільёна рублёў (плянавалі 8,706 мільёна).

Цалкам аб’ём фінансаваньня навукова-дасьледчых, досьледна-канструктарскіх і досьледна-тэхналягічных работ у 2024 годзе вызначылі на ўзроўні 30,856 мільёна рублёў, хоць плянавалі 35,91 мільёна.

Аляксандар Лукашэнка пэрыядычна крытыкуе вынікі навуковай дзейнасьці. На апошняй нарадзе з гэтай нагоды 3 сьнежня, ён заявіў, што «Акадэмія навук ня стала драйвэрам навукова-тэхгнічнага разьвіцьця», а ў краіне — «крытычна мала прарыўных навуковых дасягненьняў».

Фінансаваньне навуковай дзейнасьці дзяржаўных органаў у 2023 годзе на скарацілася на 4,6%, а ў 2024-ым — больш чым на 5 %.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG