Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША далі Ўкраіне крэдыт у 20 млрд даляраў, які пагасяць за кошт замарожаных расейскіх актываў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства фінансаў ЗША 10 сьнежня аб'явіла аб выдзяленьні Ўкраіне крэдыту ў памеры 20 млрд даляраў. Крэдыт будзе пагашаны за кошт даходаў, атрыманых ад замарожаных расейскіх актываў, паведамляецца на сайце ведамства.

Міністар фінансаў ЗША Джанэт Элен адзначыла, што гэтыя грошы дапамогуць «забясьпечыць Украіне рэсурсы, неабходныя для фінансаваньня працы экстраных службаў, шпіталяў» і іншых установаў.

Сродкі выдзеляць у рамках ініцыятывы «Вялікай сямёркі» (G7) у даваньні Ўкраіне крэдыту ў памеры 50 млрд даляраў, узгодненай у кастрычніку. Астатнія 30 мільярдаў у выглядзе пазык паступяць ад іншых партнэраў па G7 — Вялікай Брытаніі, Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі і Японіі.

Чакаецца, што сродкі пачнуць паступаць ва Ўкраіну да канца 2024 году.

Эўрапарлямэнт раней ухваліў выдзяленьне Ўкраіне крэдыту ў 35 млрд эўра таксама пад заклад будучых даходаў ад замарожаных актываў Расеі. Кіраўніца Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсаля заявіла, што гэта «магутны сыгнал» аб тым, што Расея, будучы агрэсарам, павінна заплаціць за шкоду, нанесеную Ўкраіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG