Пра гэта заявілі ў ягонай прэс-службе. Таксама там расказалі пра перамовы з Турэччынай наконт вайсковых базаў.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што асабіста кіраўнік Расеі выдаў дазвол Башару Асаду на атрыманьне прытулку ў краіне.
Увечары 8 сьнежня, празь некалькі гадзін пасьля падзеньня дыктатарскага рэжыму ў Сырыі, расейскія СМІ паведамілі, што Башар Асад прыляцеў у Расею і знаходзіцца ў Маскве са сваёй сям’ёй.
Пяскоў, аднак, не раскрыў, дзе цяпер Асад, а толькі адзначыў у камэнтары ТАСС, што Пуцін пакуль не плянуе зь ім сустракацца.
Паводле адной з вэрсій, Асад прылятаў у Маскву ў канцы лістапада, аднак тады расейскія крыніцы не давалі дакладнага пацьверджаньня, што адбыліся перамовы з Пуціным. У той час ужо стартаваў наступ апазыцыйных сілаў, якія за некалькі дзён занялі Хомс, Хаму, Алепа і Дамаск.
Што тычыцца расейскіх вайсковых базаў, якія месьцяцца ў Сырыі ўжо некалькі гадоў і дапамагалі войскам Асада ўтрымлівацца пры ўладзе ў краіне, то па іх яшчэ чакаюцца перамовы. Так заяўляе Пяскоў, адзначаючы, што Крэмль будзе дамаўляцца з апазыцыяй, якая прыйшла да ўлады. Да раніцы 8 сьнежня сырыйскую апазыцыю ў Крамлі называлі «тэрарыстамі», аднак пасьля ўзяцьця Дамаску рэзка зьмянілі рыторыку.
У 2014 годзе, калі прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч уцёк у Расею, Асад заяўляў, што ня будзе паўтараць лёс гэтага палітыка. Аднак цяпер апынуўся ў Маскве сам.
Крыніцы, у тым ліку Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, сьцьвярджалі, што расейскія вайскоўцы выводзяць караблі з вайскова-марской базы ў Тартусе і вывозяць самалётамі ўзбраеньне і тэхніку з авіябазы Хмэймім. Як высьветліла Радыё Свабода, два расейскія самалёты Ан-124 пакінулі авіябазу Хмэймім 9 сьнежня ў 4:16 і 4:27 раніцы па мясцовым часе.
Паводле зьвестак CNN Turk, Расея мае намер захаваць свае базы ў Тартусе і Хмэйміме і папрасіла Турэччыну дапамагчы вывесьці войскі зь іншых частак рэгіёну. Падобна, іх накіруюць сьпярша на кантраляваныя Турэччынай тэрыторыі, а затым перакінуць паветраным транспартам у Расею.
На думку Інстытуту вывучэньня вайны (ISW), страта вайсковых базаў у Сырыі можа сур’ёзна падарваць здольнасьць Крамля весьці апэрацыі ў Афрыцы. Гэта аслабіць пазыцыі Расеі ў Лібіі і краінах на поўдзень ад Сахары, а таксама паставіць пад сумнеў яе ўплыў на афрыканскія аўтарытарныя рэжымы, у прыватнасьці, у Малі, Нігеры і ЦАР.
Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў фатаздымках
1/21Разарваны плякат з выявай Башара Асада
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/21Людзі выносяць рэчы з іранскай амбасады ў Дамаску
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/21Турэцкія прыхільнікі паўстанцаў сьвяткуюць перамогу над рэжымам Асада ў Сырыі
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/21Паўстанец страляе ў паветра, сьвяткуючы з жыхарамі Хомсу падзеньне рэжыму Асада
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/21Горад Камішлі. Мужчына фатаграфуецца на фоне зьнесенай статуі Базэля Асада, брата Башара. Статую зьнесьлі пасьля паступленьня інфармацыі пра ўзяцьце паўстанцамі Дамаску
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/21Сьвяткаваньні ў лібанскім Трыпалі
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/21Сьвяткаваньне паўстанцаў на вуліцах сырыйскіх гарадоў
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/21Людзі з кветкамі сустракаюць паўстанцаў на плошчы Умаяд у Дамаску
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/21Людзі ўскараскаліся на баявую тэхніку са сьцягам паўстанцаў і адзначаюць перамогу
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/21Разьбітае шкло на кінутым пад ногі партрэце Башара Асада ў будынку Арганізацыі палітычнай бясьпекі. Прадмесьці Хамы
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
11/21Абстраляная выява Башара Асада на паліцэйскім пастарунку ў Хаме
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
12/21Сырыйскі апазыцыянэр зьдзірае партрэт Асадаў у міжнародным аэрапорце Алепа
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
13/21Актыўна сьвяткуе падзеньне рэжыму Асада і сырыйская эміграцыя. 8 сьнежня прайшлі некалькі сьвяточных мітынгаў у Эўропе, у тым ліку ў Бэрліне
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
14/21А гэта сьвяткаваньні прыхільнікаў сырыйскіх паўстанцаў у Бэйруце, Лібан. Прысутнічаюць і турэцкія сьцягі. Турэччына ў асобе свайго прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана даўно падтрымлівала паўстаньне супраць Асада
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
15/21Курды не зьяўляюцца прыхільнікамі ісламістаў, маюць свае сілы і свае погляды на змаганьне ў вайне. Але 8 сьнежня таксама сьвяткуюць падзеньне рэжыму Асада. На здымку курд са сьцягам Загонаў народнай абароны каля аэрапорту Камішлі на паўночным-усходзе Сырыі.
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
16/21Парад паўстанцаў сустрэў гучную падтрымку жыхароў Хомсы
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
17/21Партрэты Рухалы Хамэйні, аяталы Алі Хамэнэі, генэрала Касэма Сулеймані і забітага ў верасьні кіраўніка «Хэзбалы» Хасана Насралы ў разрабаванай іранскай амбасадзе ў Дамаску
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
18/21Жанчына крычыць ад радасьці пасьля навіны пра падзеньне рэжыму Асада. Хомс
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
19/21Жыхары Хомсу на Гадзіньнікавай плошчы
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
20/21Вяртаньне сырыйскіх уцекачоў у родны горад пасьля весткі пра падзеньне рэжыму Асада
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
21/21Нага жыхара Сырыі на адбітай з помніка галаве Хафэза Асада, заснавальніка дынастыі і бацькі Башара.
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі
З 2011 году ў Сырыі ішла грамадзянская вайна. Расейскія вайскоўцы ўдзельнічалі ў гэтай вайне з 2015 году на баку прэзыдэнта Башара Асада, наносячы бомбавыя ўдары па пазыцыях ягоных праціўнікаў. Расейцы бралі ўдзел у наземных апэрацыях, да якіх прыцягвалі таксама наймітаў ПВК «Вагнэр».
Узброеныя групоўкі, апазыцыйныя ўраду Башара Асада, актывізаваліся ў Сырыі 27 лістапада 2024 году. Іх узначаліў Мухамад аль-Джуляні. Тады сырыйскія паўстанцы пачалі маштабны наступ на пазыцыі ўрадавага войска ў правінцыях Алепа і Ідліб. Да вечара 7 сьнежня яны захапілі некалькі буйных гарадоў (Алепа, Хама, Дэраа і Хомс).
8 сьнежня паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск, а падразьдзяленьні сырыйскіх урадавых сілаў пакінулі горад. Тым самым быў зрынуты рэжым Башара Асада. Дыктатар тэрмінова пакінуў краіну.
Расея заявіла, што Асад разам зь сям’ёй прыбыў у Маскву і атрымаў там прытулак. На тэрыторыі Сырыі застаюцца яшчэ дзьве буйныя расейскія вайсковыя базы і некалькі дзясяткаў вайсковых аб'ектаў.
На поўнач ад Дамаску ў вайсковай турме Сэйдная, вядомай як «бойня», жанчыны-вязьні, некаторыя зь дзецьмі, крычалі, калі мужчыны ламалі замкі зь дзьвярэй іх камэраў. Amnesty International і іншыя групы кажуць, што ў гэтай турме дзясяткі людзей таемна каралі сьмерцю кожны тыдзень. Паводле ацэнак, да 13 тысяч сырыйцаў забілі ў пэрыяд з 2011-га па 2016 год.
На памежных пунктах Сырыі 9 сьнежня былі чэргі з сотняў сырыйскіх уцекачоў, якія вырашылі вярнуцца ў краіну пасьля падзеньня рэжыму Асада. Найбольшыя чэргі сабраліся на межах Сырыі зь Лібанам і Турэччынай.
У амбасадах Сырыі па ўсім сьвеце, у тым ліку ў Менску, пачалі замяняць сьцягі на зялёна-бела-чорны з чырвонымі зоркамі, пад якімі ішлі паўстанцы.
10 сьнежня стала вядома, што часовым прэм’ер-міністрам пераходнага ўраду Сырыі пасьля зьвяржэньня рэжыму Асада прызначаны Мухамад аль-Башыр. Ён будзе заставацца на часовай пасадзе да 1 сакавіка.
На чале паўстанцаў стаіць ісламісцкая групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам» (HTS). Яна паабяцала ніяк не перасьледаваць салдатаў тэрміновай службы, прызваных ва ўрадавую армію Асада, і абвясьціла для іх амністыю. Амністыя не датычыць тых, хто далучыўся да войскаў Асада добраахвотна.
«Хаят Тахрыр аш-Шам» — ваяўнічая ісламісцкая групоўка, якая імкнецца стварыць у Сырыі дзяржаву, якая будзе кіравацца ісламскім правам. HTS знаходзіцца ў хаўрусе зь некалькімі меншымі ваяўнічымі ісламісцкімі групоўкамі, некаторыя зь якіх складаюцца з замежных баевікоў з Эўропы і Цэнтральнай Азіі.
Форум