Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку затрымалі шэсьць супрацоўнікаў тэлеканалу «Мейдан ТВ»


Паліцэйская машына ў Баку, ілюстрацыйнае фота
Паліцэйская машына ў Баку, ілюстрацыйнае фота

У сталіцы Азэрбайджану, Баку, затрымалі шэсьць супрацоўнікаў недзяржаўнага тэлеканалу «Мейдан ТВ». У дамах некаторых супрацоўнікаў былі праведзены ператрусы, падчас якіх паліцыя канфіскавала асабістыя рэчы і абсталяваньне.

Па стане на вечар 6 сьнежня Айнур Эльгюнеш, Айтадж Ахмедава, Хаяла Агаева, Націг Джавадлы, Айсель Умудава і Рамін Джабраілзадэ, які супрацоўнічае з тэлеканалам як незалежны журналіст, знаходзіліся ў Бакінскім гарадзкім аддзяленьні паліцыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве тэлеканалу.

Міністэрства ўнутраных справаў Азэрбайджану паведаміла, што Джабраілзадэ затрыманы па абвінавачаньні ў незаконным увозе замежнай валюты ў краіну. Па гэтай жа справе затрымана журналістка Хаяла Агаева. Адвакат Агаевай расказаў Азэрбайджанскай службе BBC, што яго падабаронная зьвязвае затрыманьне зь яе прафэсійнай дзейнасьцю.

Іншыя дэталі справы пакуль невядомыя, афіцыйных камэнтароў пакуль не паступала.

Кіраўніцтва «Мейдан ТВ» асудзіла затрымантне супрацоўнікаў і адпрэчыла ўсе абвінавачантні.

Рэдакцыя «Мейдан ТВ» знаходзіцца ў Нямеччыне. Сайт тэлеканалу на тэрыторыі Азэрбайджану заблякаваны з 2017 году.

У чэрвені 2024 году Эўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што блякаваньне сайтаў, у тым ліку «Мейдан ТВ», уладамі Азэрбайджану было незаконным. Пазоў быў пададзены шэрагам недзяржаўных СМІ, у тым ліку Азэрбайджанскай службай Радыё Свабода і

Як адзначае Азэрбайджанская служба ВВС, у Азэрбайджане пад арыштам знаходзяцца як найменей 17 журналістаў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі разглядаюць перасьлед журналістаў у краіне як пагрозу свабодзе слова.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG