Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса затрымалі за кантрабанду цыгарэт у Італіі. Гэта ня першы выпадак сёлета


Частка цыгарэт, канфіскаваных у беларусаў у аэрапорце Катаніі ў ліпені 2024
Частка цыгарэт, канфіскаваных у беларусаў у аэрапорце Катаніі ў ліпені 2024

У міжнародным аэрапорце Катаніі (Сіцылія) ў канцы лістапада затрымалі беларуса з грузам кантрабандных цыгарэт, паведамілі італьянскія СМІ.

У беларуса канфіскавалі 244 пачкі цыгарэт безь дзяржаўных марак агульнай вагой каля 50 кіляграмаў. Цыгарэты былі схаваныя ў дзьвюх валізах.

Агулам за апошнія месяцы ў Італіі кафіскавалі 275 кіляграмаў кантрабандных цыгарэт у «12 чалавек розных нацыянальнасьцяў (беларусаў, грэкаў, італьянцаў), двое зь якіх былі арыштаваныя».

У ліпені 2024 году ў аэрапорце Катаніі затрымалі чатырох беларусаў, якіх падазраюць у кантрабандзе цыгарэт. Выпадкі незаконнага ўвозу цыгарэт выявілі ў пэрыяд з красавіка па ліпень 2024 году падчас праверак, якія праводзілі на рэйсах з Грэцыі ў рамках барацьбы з кантрабандай тытунёвых вырабаў замежнай вытворчасьці. У багажы чатырох беларусаў знайшлі цыгарэты замежнай вытворчасьці без італьянскіх акцызных марак агульнай вагой 215,5 кг. Траіх беларусаў арыштавалі і перадалі ў распараджэньне судовых уладаў, яшчэ аднаго пакінулі на волі.

За кантрабанду цыгарэт у Італіі беларусам пагражае турэмнае зьняволеньне на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG