Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ў Літве зафіксавалі ўжо 791 мэтэазонд з кантрабандай зь Беларусі


Мэтэазонд з кантрабандай на тэрыторыі Літвы
Мэтэазонд з кантрабандай на тэрыторыі Літвы

Усплёск гэтага спосабу перакіданьня кантрабанды адбыўся ў жніўні.

Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у ноч на 12 лістапада памежнікі правялі шэраг пасьпяховых апэрацый, у ходзе якіх выявілі 14 выпадкаў кантрабанды цыгарэт зь Беларусі з дапамогай мэтэаралягічных аэрастатаў і перахапілі больш як 25 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт.

Цяпер Міністэрства ўнутраных спраў Літвы афіцыйна прызнала, што прылёты мэтэазондаў нясуць пагрозу ахове аб’ектаў дзяржаўнай бясьпекі, вайсковым аб’ектам і цывільнай авіяцыі, піша Delfi са спасылкай на ведамства.

У выпадку прыняцьця прапанаваных паправак у парлямэнце супрацоўнікі аховы змогуць нэўтралізаваць аб’екты ў выпадку ўзьнікненьня пагрозы нацыянальнай бясьпецы, а таксама выкарыстаньня лятальных апаратаў пры перавозцы кантрабанды.

Папраўкі ў закон таксама прадугледжваюць пашырэньне беспалётных зонаў, дзе супрацоўнікі змогуць прымяняць пашыраны спэктар сродкаў для зьнішчэньня бесьпілётнікаў і мэтэазондаў.

Да МУС Літвы з просьбай зьвярнуцца ў Сейм і прапанаваць папраўкі, у тым ліку дазволіць у скрайніх выпадках прымяняць агнястрэльную зброю супраць такіх апаратаў, зьвярнуліся літоўскія памежнікі, а менавіта начальнік службы Рустам Любаеў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG