Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінабароны пракамэнтавалі падобны да выбуху гук над Менскам і навакольлем


Сьляды самалётаў на небе. Ілюстрацыйнае фота
Сьляды самалётаў на небе. Ілюстрацыйнае фота

Пра магутны гук, падобны да выбуху, у Менску раніцай 31 кастрычніка пісалі ў сацсетках, са спасылкай на відавочцаў пра яго расказаў шэраг незалежных выданьняў. Празь нейкі час сытуацыю пракамэнтавала Мінабароны Беларусі.

У Мінабароны пракамэнтавалі магутны гук над Менскам і ягоным навакольлем. Паводле афіцыйнай прадстаўніцы Міністэрства абароны Беларусі Натальлі Гаўрусік, цяпер праходзіць плянавая праверка дзяжурных сілаў СПА, цытуе яе БелТА.

«Сёньня ў рамках праверкі дзяжурных сілаў па СПА, якая праходзіць пад кіраўніцтвам начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл Паўла Муравейкі, быў узьняты экіпаж зьнішчальніка Су-30 СМ.

Дзейнічаючы па зададзенай у рамках праверкі кантрольнай цэлі, самалёт павялічыў хуткасьць пры наборы вышыні, каб перахапіць вучэбную кантрольную цэль. У такіх выпадках паветранае судна пераходзіць на звышгук. Пры гэтым можа ўзьнікаць адчувальны гукавы эфэкт. Рэжым палёту самалёта адпавядаў правілам бясьпекі палётаў», — заявілі ў Мінабароны.

Пра гук выбуху ў Менску раніцай 31 кастрычніка з спасылкай на відавочцаў расказаў шэраг незалежных выданьняў.

Падобны да выбуху гук быў чуваць каля 14:15 — у раёне парку Чалюскінцаў, у Малінаўцы, ва Ўруччы і нават у Ратамцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG