Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрымалі хлопца, якога падазраюць у перадачы зьвестак пра перасоўваньне расейскай вайсковай тэхнікі


Расейская вайсковая тэхніка ў Беларусі, архіўнае фота
Расейская вайсковая тэхніка ў Беларусі, архіўнае фота

Інфармацыю пра гэта апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

У Беларусі затрымалі хлопца, які нібыта дасылаў інфармацыю пра вайскоўцаў ініцыятыве «Беларускі Гаюн». Інфармацыю пра гэта заўважылі праваабаронцы.

У праўладным тг-канале паведамляецца, што затрыманьне праводзілі гомельскія сілавікі.

У «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што «дасылаў у чат-бот ініцыятывы інфармацыю аб перасоўваньні расейскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі».

Падобныя відэа найчасьцей запісваюцца сілавікамі пры вялікім псыхічным і фізычным гвалце з затрыманых. У прававой дзяржаве зьвесткі, атрыманыя такім чынам, не лічыліся бы доказам у судзе, а выканальнікі і аўтар загаду трапілі бы пад судовы перасьлед за парушэньне правілаў дазнаваньня.

Цяпер беларусу пагражаюць крымінальнай справай паводле арт. 361-4 КК за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».

«Беларускі гаюн» — праект маніторынгу вайсковай актыўнасьці, якім кіруе вядомы блогер Антон Матолька. Праект неаднаразова, абапіраючыся на зьвесткі, атрыманыя ад грамадзянаў, публікаваў інфармацыю пра бесьпілётнікі ў паветранай прасторы Беларусі, перасоўваньне расейскай вайсковай тэхнікі, вучэньні «вагнэраўцаў» і іншае.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG