Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі грузавік пратараніў аўтобусны прыпынак, дзясяткі параненых


Israeli police and emergency responders recover the body of the truck driver at the site of a ramming attack in Ramat Hasharon, north of Tel Aviv on October 27, 2024.
Israeli police and emergency responders recover the body of the truck driver at the site of a ramming attack in Ramat Hasharon, north of Tel Aviv on October 27, 2024.

У Ізраілі непадалёк ад Тэль-Авіва 27 кастрычніка грузавік урэзаўся ў аўтобусны прыпынак. Дзясяткі людзей атрымалі раненьні, паведамляюць ізраільскія СМІ.

Непадалёк ад месца здарэньня разьмешчаная штаб-кватэра ізраільскай выведкі «Масад», а таксама некалькі выведвальных падразьдзяленьняў Арміі абароны Ізраіля. Ізраільская паліцыя падазрае тэракт, але пакуль афіцыйна не кваліфікавала здарэньне як тэракт, піша The Times of Israel.

Ізраільская паліцыя паведаміла пра 24 пацярпелых у выніку здарэньня.

Паводле The Jerusalem Post, у выніку здарэньня каля 37 чалавек атрымалі раненьні, 6 зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Выданьне прыводзіць словы аднаго з валянтэраў арганізацыі United Hatzalah: «У аварыі ўдзельнічалі грузавік і аўтобус, а таксама вялікая колькасьць пешаходаў. Брыгады лекараў надаюць першасную дапамогу больш за 20 пацярпелым (на цяперашнім этапе), якія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці».

На месцы аварыі працуюць выратавальныя службы, некалькі пацярпелых яшчэ прыціснутыя грузавіком, іх спрабуюць выцягнуць.

The Jerusalem post паведамляе, што кіроўца грузавіка затрыманы, іншыя СМІ — што паліцыя забіла яго пры затрыманьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG