Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зьнікні зь Літвы». Падпалілі дзьверы «Беларускага дому» ў Вільні


Пасьля здарэньня
Пасьля здарэньня

У сталіцы Літвы адбыўся чарговы напад на беларускую ўстанову. Гэтым разам пацярпеў Беларускі дом, вядомы таксама як Цэнтар беларускай супольнасьці і культуры.

На старонцы ўстановы ў Фэйсбуку апублікаваныя здымкі нанесенай шкоды. Невядомы зламысьнік падпаліў дзьверы будынку і пакінуў надпіс на літоўскай мове, які ў перакладзе на беларускую азначае «Зьнікні зь Літвы». На месцы працуе паліцыя.

Побач зь дзьвярыма бачныя рэшткі пабітай бутэлькі са сьлядамі падпалу, меркавана гэта «кактэйль Молатава». Паводле раскладу, пасьля 10 гадзіны раніцы там меліся адбыцца заняткі для дзяцей.

"Зьнікні зь Літвы"
"Зьнікні зь Літвы"

Гэта ўжо ня першы напад на Беларускі дом. У верасьні там пабілі шыбу. Цэнтар беларускай супольнасьці і культуры ў Вільні — некамэрцыйная арганізацыя беларусаў Літвы, якая стварае прастору для беларускіх праектаў і ініцыятываў. Там ладзяць курсы беларускай і літоўскай моваў, праводзяць выставы, заняткі з псыхолягам, працуе бібліятэка.

У ліпені невядомыя разьбілі шкло ў краме сувэніраў Kropka (яна належыць былому палітвязьню Зьмітру Фурманаву) і пакінулі на сьцяне каля ўваходу ў яе ксэнафобскі надпіс на літоўскай мове.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG