Ларыса Рыжкова — захавальніца фальклёру, кіраўніца дзіцячага ўзорнага гурту «Калыханка» зь Міханавічаў, аўтарка казак і арганізатарка шэрагу культурніцкіх мерапрыемстваў.
Як паведамілі ў фэйсбуку яе знаёмыя, Ларыса Рыжкова памерла ў ноч на 22 кастрычніка.
Адной зь яе вядомых прац быў грунтоўны мэтадычны дапаможнік «Мэтодыка выхаваньня сьпевака».
Адпяваньне адбудзецца 23 кастрычніка апоўдні ў храме ў Міханавічах. Труна для разьвітаньня ў царкве ад 18:00 аўторка, 22 кастрычніка.
Форум