Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-польскай мяжы працягваюцца атакі на польскіх памежнікаў. Затрыманыя два кур'еры


На польска-беларускай мяжы
На польска-беларускай мяжы

Як паведаміла ў новай публікацыі Памежная варта Польшчы, за тры апошнія дні з 18 па 20 кастрычніка памежнікі зафіксавалі каля 160 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы.

Атакі адбываліся ў Студзялове, Міхалове, Белавежы, Кузьніцы і іншых месцах. Дзеля таго, каб трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу, мігранты нават фарсавалі рэкі Валкушанка і Сьвіслач.

Адбываліся атакі палкамі і камянямі, у адным з аўтамабіляў памежнікаў выбілі шыбы.

На выходных польскія памежнікі затрымалі двух грамадзянаў Украіны, якія працавалі кур’ерамі і спрабавалі парушыць закон, возячы мігрантаў углыб Польшчы.

Раней у Службе бясьпекі Ўкраіны (СБУ) паведамілі пра экстрадыцыю ў Польшчу грамадзяніна адной з краін Паўднёвай Азіі, які каардынаваў мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і Эўразьвязу.

Паводле ўкраінскай спэцслужбы, грамадзянін пры дапамозе сваіх сувязяў за мяжой арганізаваў масавае перамяшчэньне ў ЭЗ выхадцаў з краін павялічанай тэрарыстычнай рызыкі, у прыватнасьці, з Нэпалу, Банглядэш і Пакістану.

У Польшчы грамадзяніну Пакістану пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG