Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома пра затрыманьні актораў Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі


Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі, архіўнае фота
Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі, архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманьні актораў Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі.

На цяперашні момант праваабаронцам вядомыя прозьвішчы сама меней трох затрыманых, інфармацыя пра іншых людзей правяраецца.

Падрабязнасьці і прычыны затрыманьняў высьвятляюцца.

  • Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў у Беларусі ўвосень 2020 году Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі (РТБД) пакінулі акторы Мікалай Стонька і Андрэй Новік. Стонька зрабіў гэта ў знак пратэсту супраць цэнзуры, Новік — «на знак салідарнасьці з страйкоўцамі і звольненымі». У траўні 2021 году зь Беларусі пасьля затрыманьня сілавікамі зьехаў актор Ільля Ясінскі. У сьнежні 2021 году з Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі быў звольнены мастацкі кіраўнік Аляксандар Гарцуеў, які ўзначальваў РТБД з 2012 году.
  • У сакавіку – красавіку 2022 году з тэатру сышлі або былі звольненыя яшчэ чатыры акторы: Алена Баярава, Марына Здаранкова, Марыя Пятровіч і Максім Шышко. Максіма Шышко выслалі зь Беларусі і забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў. Максім — грамадзянін Украіны, падчас рэфэрэндуму ў Беларусі 27 лютага быў затрыманы на адной з антываенных акцыяў і асуджаны на 15 дзён. Гэта і стала нагодай для дэпартацыі.
  • У жніўні 2024 году з пасады дырэктара Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі звольнілі Сьвятлану Карукіну — ёй не працягнулі працоўны кантракт.
  • Агулам пасьля 2020 году звальненьні ў беларускіх тэатрах сталі рэгулярнымі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG