Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ад урагану «Хелен» загінулі больш за 225 чалавек, многія зьніклі бязь вестак


Наступствы ўрагану «Хелен» у Флорыдзе
Наступствы ўрагану «Хелен» у Флорыдзе

На паўднёвым усходзе ЗША з прычыны ўрагану «Хелен» загінулі больш за 225 чалавек, многія працягваюць лічыцца зьніклымі бязь вестак.

Ратавальнікі і аварыйныя брыгады працягваюць змагацца з наступствамі аднаго з самых разбуральных ураганаў апошніх гадоў: расчышчаюць дарогі, дастаўляюць прадукты харчаваньня ў пацярпелыя рэгіёны і працягваюць пошук тых, хто выжыў, піша «Голас Амэрыкі».

«У бліжэйшыя дні ў рэгіён прыбудзе амаль 600 дадатковых супрацоўнікаў, у выніку павялічыўшы агульную колькасьць гарадзкога пошукава-выратавальнага пэрсаналу да больш чым 1250 чалавек», — гаворыцца ў паведамленьні Белага дома.

З прэс-рэлізу вынікае, што пацярпелым ад урагану «Хелен» выдзелілі больш за 10 мільёнаў даляраў у выглядзе індывідуальнай дапамогі.

Стыхія стала прычынай маштабных разбурэньняў: мноства дамоў разбураныя, пацярпела мясцовая інфраструктура, шэраг дарог схаваліся пад плынямі вады. На мінулых выходных, неўзабаве пасьля выхаду «Хелен» на сушу, без электрычнасьці засталіся звыш 3,5 млн чалавек. Цяпер, паводле зьвестак PowerOutage, без электраэнэргіі дасюль застаюцца 203,5 тысяч жыхароў Паўднёвай Караліны, 185,5 тысяч жыхароў Паўночнай Караліны і 158,5 тысяч чалавек у Джорджыі.

2 кастрычніка прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн адправіў тысячу вайскоўцаў для дапамогі ў ліквідацыі наступстваў урагану. У заяве Белага дома гаворыцца, што вайскоўцы будуць «падтрымліваць дастаўку прадуктаў харчаваньня, вады і іншых жыцьцёва неабходных рэсурсаў» у рэгіёны, якія пацярпелі ад урагану. Таксама ў раёнах бедзтва працуюць больш за 6 тысяч супрацоўнікаў Нацыянальнай гвардыі ЗША з 12 штатаў.

Кіраўнік Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША Алехандра Маёркас папярэдзіў, што калі ў бліжэйшыя месяцы на ЗША абрынецца яшчэ адзін ураган, фэдэральныя ўлады будуць адчуваць цяжкасьці з наданьнем дапамогі. Паводле яго, адміністрацыя Байдэна ўжо адправіла ў рэгіён больш за 8,8 млн порцый ежы, 7,4 млн літраў вады, 150 генэратараў і 225 тысяч намётаў.

Сэзон ураганаў у Атлянтычным акіяне працягваецца да канца лістапада. Цяпер да тэрыторыі ЗША набліжаюцца яшчэ два ўраганы, адзначае руская служба ВВС.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG