Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі б я тады ведала, што нам давядзецца жыць у гэтым 30 гадоў, я б, напэўна, ня выжыла». Сьвятлана Курс пра выбары ў 1994-м


Лукашэнка ў Вярхоўным Савеце паказвае новыя дзяржаўныя сымбалі
Лукашэнка ў Вярхоўным Савеце паказвае новыя дзяржаўныя сымбалі

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пісьменьніца Сьвятлана Курс успамінае першыя прэзыдэнцкія выбарыў ў Беларусі, настроі грамадзтва і свае асабістыя ўражаньні ў той момант.

— Для мяне гэта была чаканая катастрофа. Я тады была у БНФ, мы займаліся нізавой палітычнай дзейнасьцю, разносілі ўлёткі, працавалі ў якасьці даверанай асобы Зянона Пазьняка, хадзілі па хатах. Мы бачылі настроі грамадзтва. Гэта тое самае, калі на цябе нясецца цягнік альбо цячэ цунамі. Тады ў чалавека замаруджваецца рэакцыя, бо ў цябе няма магчымасьці гэта спыніць. Я бачыла, што гэта цунамі ідзе.

Мы прыходзілі ў дом ад Акадэміі навук, дзе жылі хімікі і фізыкі, высокапастаўленыя навукоўцы. І яны падпісваліся за Лукашэнку. Ува мне ўсё проста крычала. Мне хацелася сказаць: «Дарагая, ты кандыдат навук у фізыцы, я бачу, у цябе шмат кніжак. Але чаму ты такая разумная і такая тупая адначасова?» Гэта ж трыкстэр у клетчатым касьцюме, ён усіх прадасьць, і нас чакае невядома што.

І я памятаю, як стары чалавек сказаў: «Я прагаласую за Кебіча, бо знаёмы д’ябал лепшы за незнаёмага».

Я памятаю, я сьніла кашмары перад другім турам. І калі б я тады ведала, што нам давядзецца жыць у гэтым 30 гадоў, я б, напэўна, ня выжыла. Гэта вялікае шчасьце — ня ведаць сваёй будучыні. Мы ж доўгі час думалі, што гэта ненадоўга».

Цалкам інтэрвію зь Сьвятланай Курс у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG