Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала даступнай аўдыёвэрсія анталёгіі беларускага гей-пісьменства, якую стваралі амаль год


Папяровая кніга «Мальцы выходзяць з-пад кантролю». Ілюстрацыйнае фота
Папяровая кніга «Мальцы выходзяць з-пад кантролю». Ілюстрацыйнае фота

Праект «Народная аўдыёкніга» завяршыў стварэньне аўдыёвэрсіі анталёгіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю».

«Больш за 20 беларусаў і беларусак узялі ўдзел у запісе кнігі, а таксама і сам укладальнік выданьня — Уладзіслаў Гарбацкі. Больш за 9 месяцаў працы і дзясяткі гадзін запісаў, правак ды мантажу. Нарэшце аўдыёкніга даступная для праслухоўваньня», — адзначаецца ў паведамленьні праекту «Народная аўдыёкніга», у рамках якога кнігу агучылі дзякуючы супольным намаганьням аўдыёвыдавецтва audiobooks.by, выдавецтва «Скарына» пры ўдзеле выдаўніцы аўдыёкніг Крысьціны Дробыш.

У рамках праекту абсалютна ўсе, незалежна ад досьведу і ўменьняў, могуць узяць удзел у запісе сапраўднай кнігі пад пільным кіраўніцтвам прафэсійных рэдактараў. Праект зьявіўся ў 2021 годзе. У выніку першага сэзону больш за сто ўдзельніц і ўдзельнікаў запісалі аўдыёвэрсію кнігі «Мова 404» Аліны Нагорнай.

«Мальцы выходзяць з-пад кантролю» — гэта анталёгія беларускага гей-пісьменства. Кніга сабрала ўсё, што на сёньня вядома пра гэты пляст беларускай літаратуры. У ёй упершыню прадстаўленыя пераклады п’ес беларускага драматурга Мікіты Ільінчыка, адзначаныя міжнароднымі прызамі.

Кніга рыхтавалася амаль 5 гадоў, а аўдыёвэрсія — амаль год. Паслухаць аўдыёкнігу можна па спасылцы.

На выданьне папяровай анталёгіі абвяшчалі збор сродкаў. Прэзэнтацыя адбылася на фэсьце інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 7 кастрычніка 2023 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG